Opis
8 чэрвеня 2026 - восьмыя, заключныя заняткі пятага сезона «МОВА НАНОВА» ў Беластоку! Нашым госцем стане нямецкі гісторык і публіцыст, прафесар, загадчык кафедры публічнай гісторыі ўніверсітэта ў Хагене Фелікс Акерман, які будзе выступаць па-беларуску! А нагода сустрэцца - прэзентацыя беларускага перакладу яго кнігі «Гісторыя Гародні (1919-1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места». Кніга расказвае пра гісторыю Гародні ХХ стагоддзя праз аповеды жыхароў і знакамітых ураджэнцаў, архіўныя пошукі і крытычны погляд на ранейшую гістарыяграфію. Аўтар паказвае, як узнікала беларуская Гародня на скрыжаванні польскага, савецкага і беларускага нацыянальных праектаў. Падчас сустрэчы пагаворым пра міжваенную Гародню, першыя і другія саветы, нямецкую акупацыю, лёс шматэтнічнага насельніцтва горада, а таксама пра дакументы і сведчанні, сабраныя для гэтай кнігі. Калі: панядзелак, 8 чэрвеня 2026, 19.00 Дзе: «Суседскі дом», ul. Sienkiewicza 82 Уваход вольны, данаты вітаюцца :) Нагадаем, што «Мова Нанова» - гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.
8 чэрвеня 2026 - восьмыя, заключныя заняткі пятага сезона «МОВА НАНОВА» ў Беластоку! Нашым госцем стане нямецкі гісторык і публіцыст, прафесар, загадчык кафедры публічнай гісторыі ўніверсітэта ў Хагене Фелікс Акерман, які будзе выступаць па-беларуску! А нагода сустрэцца - прэзентацыя беларускага перакладу яго кнігі «Гісторыя Гародні (1919-1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места». Кніга расказвае пра гісторыю Гародні ХХ стагоддзя праз аповеды жыхароў і знакамітых ураджэнцаў, архіўныя пошукі і крытычны погляд на ранейшую гістарыяграфію. Аўтар паказвае, як узнікала беларуская Гародня на скрыжаванні польскага, савецкага і беларускага нацыянальных праектаў. Падчас сустрэчы пагаворым пра міжваенную Гародню, першыя і другія саветы, нямецкую акупацыю, лёс шматэтнічнага насельніцтва горада, а таксама пра дакументы і сведчанні, сабраныя для гэтай кнігі. Калі: панядзелак, 8 чэрвеня 2026, 19.00 Дзе: «Суседскі дом», ul. Sienkiewicza 82 Уваход вольны, данаты ві...